Беларуская Служба

У Чэнстахове прэзентавалі беларускі нумар польскага літаратурнага часопіса Galeria

23.02.2026 16:43
Як адзначыў галоўны рэдактар часопісу Galeria Багдан Кноп, выданне рэгулярна звяртаецца да літаратур суседніх краін — найперш беларускай, украінскай і літоўскай, бо яны ментальна і культурна блізкія палякам.
Аўдыё
  • У Чэнстахове прэзентавалі беларускі нумар польскага літаратурнага часопіса   Galeria
          Galeria
У Ратушы ў Чэнстахове адбылася прэзентацыя беларускага нумара літаратурнага часопіса GaleriaФота: Яраслаў Іванюк, Беларуская служба Польскага радыё, www.polskieradio.pl/396

У Ратушы ў Чэнстахове адбылася прэзентацыя беларускага нумара літаратурнага часопіса Galeria. У выданні апублікаваныя творы Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Арлова, Юліі Цімафеевай, Ганны Янкуты і Альгерда Бахарэвіча ў перакладзе на польскую мову Багдана Задуры і Багдана Кнопа.

Як адзначыў галоўны рэдактар часопісу Galeria Багдан Кноп, выданне рэгулярна звяртаецца да літаратур суседніх краін — найперш беларускай, украінскай і літоўскай, бо яны ментальна і культурна блізкія палякам. Першы беларускі нумар выйшаў дзесяць гадоў таму, калі Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію.

Кноп звярнуў увагу, што многія прадстаўленыя аўтары сёння не могуць вярнуцца на радзіму. «Гэта, хутчэй, выгнанцы, а не эмігранты», — адзначыў ён.

Рэдактар таксама паведаміў, што плануюцца новыя беларускія выпускі і асобныя кнігі. Сёлета ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej выйдзе яго пераклад рамана Някляева «Гэй Бэн Гіном».

Яраслаў Іванюк 

Слухайце аўдыё! 

Стварылі сайт-архіў з перакладамі Васіля Сёмухі

28.01.2026 08:03
Наведнікі сайта знойдуць калекцыю перакладаў Васіля Сёмухі ў электронным фармаце, біяграфію аўтара, фотагалерэю і публікацыі.

Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова 2026 стаў паэт, празаік і драматург Мікола Захаранка

14.02.2026 13:30
У якасці ўзнагароды лаўрэат атрымаў магчымасць выдання ягонай кнігі вершаў «На тым краі зямлі».

Фестываль «Вершы на асфальце» прайшоў на гэты раз не ў Літве, а ў Польшчы. Чаму?

16.02.2026 17:44
Прэмію Міхася Стральцова за кнігу «На тым краі зямлі» атрымаў Мікола Захаранка.